Для ўдзельнікаў семінара вядучымі навуковымі супрацоўнікамі музея былі праведзены лекцыі і тэматычная экскурсія з акцэнтам на творы, якія з'явіліся ў пастаяннай экспазіцыі пасля рэстаўрацыі.
Таксама ўдзельнікі семінара наведалі заняткі ў рэстаўрацыйных майстэрнях алейнага і тэмпернага жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе пагутарылі з мастакамі-рэстаўратарамі і загадчыкам аддзела навукова-рэстаўрацыйных майстэрняў Вольгай Канаплёвай.