Мерапрыемства

Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»

Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

19 чэрвеня філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Момант нейтральны».

У рамках выставачнага праекта прадстаўлены жывапіс Лізаветы Аўчыннікавай – мастака з выпрацаваным прафесійным почыркам і пачуццём стылю. Разнастайнасць сюжэтаў і тэхнічных прыёмаў, яркасць каларыту з'яўляюцца адметнымі рысамі яе творчасці. Аўтар паслядоўна эксперыментуе, ужываючы розныя тэхнічныя і стылявыя рашэнні. Вольна валодаючы тэхнікай акадэмічнага малюнка, мастачка робіць акцэнт на сімволіцы і вытанчаных сэнсавых сюжэтах. Яе працам уласцівыя інтэлектуальны падыход да каларыту, экспрэсіўнасць формы і колеры, глыбокая прапрацоўка фактуры палатна.

Выстава працягнецца па 19 ліпеня 2026 года.

1
1
1
іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі