Урачыстае адкрыццё выставы «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву»

Урачыстае адкрыццё выставы «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву»
28 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву», прымеркаванай да 140-годдзя Уладзіміра Мікалаевіча Кудрэвіча – аднаго з самых лірычных мастакоў у беларускім пейзажным жывапісе першай паловы ХХ стагоддзя, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.

З прывітальным словам выступілі:

Конанава Ганна Уладзіміраўна, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Шаранговіч Наталля Васільеўна, першы намеснік старшыні грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў"; Крыштаповіч Сяргей Яўгенавіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў; Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч, вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

На выстаўцы прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава, прыватнай калекцыі. Фатаграфіі прадстаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Дзякуем усім партнёрам за ажыццяўленне дадзенага праекта!

Выстава працуе па 13 студзеня 2025 года.

Куратар: Паліна Гарашчэня, малодшы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, сакуратар: Наталля Буракоўская, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Фота 1
З прывітальным словам выступае Конанава Ганна Уладзіміраўна. На фотаздымку (злева направа): Конанава Ганна Уладзіміраўна, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Крыштаповіч Сяргей Яўгенавіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў; Трафімчык Настасся Валянцінаўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу
Фота 2
З прывітальным словам выступае Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч. На фотаздымку (злева направа): Шаранговіч Наталля Васільеўна, першы намеснік старшыні грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў"; Конанава Ганна Уладзіміраўна, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч, вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў; Крыштаповіч Сяргей Яўгенавіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў; Трафімчык Настасся Валянцінаўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу
Фота 3
Госці музея на ўрачыстым адкрыцці выставы «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву»
Фота 4
Госці музея ўпершыню знаёмяцца з экспазіцыяй выставы «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву»
Фота 5
Госці музея ўпершыню знаёмяцца з экспазіцыяй выставы «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву»

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30