У мерапрыемстве прынялі ўдзел: генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў, начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Марына Юркевіч, дырэктар Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Аляксандр Шантаровіч, галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь Яўген Бушкоў, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Алена Куракіна, дырэктар Рэспубліканскай гімназіі-каледжа Аляксандр Палякоў, старшыня Беларускага саюз мастакоў Глеб Отчык, народны мастак Беларусі, скульптар Іван Міско і народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна, а таксама выпускнікі каледжа і іх бацькі.
За гады свайго існавання “Глебаўку” скончыла больш за 4 тысячы майстроў мастацтва. Сёлета ў каледжы 41 выпускнік, і большасць іх скончыла навучанне бліскуча – на вышэйшую адзнаку.