Увесь свет – тэатр!

Увесь свет – тэатр!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

17 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы дзіцячых работ па выніках Міжнароднага міжмузейнага конкурсу “Увесь свет – тэатр!”.

Упершыню ў 2023 годзе Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у Міжнародным міжмузейным праекце “Увесь свет – тэатр!”, які праходзіць 14-ы раз пад патранажам Дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі (г. Санкт-Пецярбург, Расія).

Удзельнікам конкурсу было прапанавана прасачыць непарыўную ўзаемасувязь розных рэлігійных вераванняў з тэатральным мастацтвам.

З даўніх часоў яркія тэатральныя традыцыі мелі шырокае распаўсюджанне ў культурах па ўсім свеце. Напрыклад, егіпецкія жрацы шырока выкарыстоўвалі тэатралізаваныя эфекты ў сваёй рытуальнай практыцы. У Старажытнай Грэцыі тэатры існавалі як адзін з відаў услаўлення бога Дыяніса, у гонар якога ставіліся трагедыі і камедыі. Зараджэнне еўрапейскага тэатра звязваюць з узнікненнем літургічнай драмы і батлеек. Тэатры краін Усходу дзівілі гледачоў сваёй разнастайнасцю: індыйскія лялечныя і драматычныя паказы распавядалі аб індуісцкіх бажаствах, а японскія пастаноўкі ўключалі не толькі рытуальныя сцэны, але і сапраўдныя элементы баявых мастацтваў.

Юныя мастакі ад 5 да 16 гадоў пазнаёміліся з антычным эпасам, славянскімі казкамі і легендамі, міфалогіяй краін Усходу, паразважалі пра разнастайнасць форм і сюжэтаў і адлюстравалі свае ўражанні ў мастацкіх работах.

Прадстаўленыя на выставе работы прайшлі адборачны этап у трох намінацыях:

– намінацыя “Свяшчэнныя тэатры свету”. Аб’ёмныя арт-аб’екты, якія паказваюць тэатральную рэчаіснасць: касцюмы, лялек-марыянетак, макеты тэатральнай сцэны з дэкарацыямі, што адлюстроўваюць сувязь з міфалагічнымі і рэлігійнымі ўяўленнямі; 

– намінацыя “Самы сапраўдны герой”. Плоскасныя работы, якія адлюстроўваюць герояў міфаў і эпасаў розных краін, персанажаў рэлігійных тэатральных пастановак, дзейных асоб антычных містэрый;

– намінацыя: “Тэатр – гэта вельмі сур’ёзна!” Відэазапісы тэатралізаваных пастановак на тэму эпасаў, міфаў і рэлігійных сюжэтаў, антычных трагедый і камедый.

Творчасць удзельнікаў ацэньвала аўтарытэтнае журы: дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі Л. А. Мусіенка, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі А. А. Цярукова, дацэнт кафедры малюнка Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэміі імя А. Л. Шцігліца А. Я. Храмых, дырэктар Санкт-Пецярбургскага Вялікага тэатра лялек А. У. Купец, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры жывапісу РДПУ імя А. І. Герцэна М. У. Кузмічова.

Ад Рэспублікі Беларусь у конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ДУА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў №1 г. Мінска імя В. К. Цвіркі”, ДУА “Гімназія № 75 г. Мінска імя Масленікава П. В.”, ДУА “Сярэдняя школа № 92 г. Мінска”, ДУА “Сярэдняя школа № 159 г. Мінска”, ДУА “Валожынская дзіцячая школа мастацтваў”, а таксама выхаванцы народнай мастацка-адукацыйнай студыі “У госці да Цюбіка” Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва “Чароўны свет” г. Мінска.

Першае месца ў намінацыі “Самы сапраўдны герой” заняла Ганна Рабыхава, навучэнка ДУА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў № 1 г. Мінска імя В. К. Цвіркі”.

У адкрыцці выставы прыме ўдзел прадстаўнік Дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі (г. Санкт-Пецярбург) – загадчык сектара дзіцячых праграм Бакіева Дзіяна Айратаўна.

 

Куратары выставы – Кацярына Шайдука, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, і Анастасія Рубашная, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Выстава будзе працаваць 
да 4 верасня 2023 года

іншыя выставы
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30