Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Мацяс і дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Навагродскі Валянцін Янавіч замацавалі даўнюю і яркую гісторыю плённага партнёрства паміж Мастацкім музеем і часопісам “Роднае слова” падпісаннем пагаднення аб супрацоўніцтве.
Галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Шапран Наталля Мікалаеўна прэзентавала публіцы нумар-альманах, прымеркаваны да юбілею Уладзіміра Караткевіча. У рамках урачыстасці таксама быў аб’яўлены пераможца розыгрышу юбілейнага нумара.
Пра Уладзіміра Караткевіча ў творах са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у сваёй лекцыі расказала вядучы навуковы супрацоўнік музея Анастасія Трафімчык.
Асаблівым упрыгажэннем святочнага мерапрыемства стала тэматычная музычная праграма “Пад белымі крыламі”, падрыхтаваная выкладчыкамі і студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.