Удзельнікі выставачнага праекта прывіталі прысутных гасцей і выказалі падзяку за магчымасць прадставіць больш за 100 твораў – жанравыя сцэны, партрэты, нацюрморты, тэатральны касцюм, скульптура – у сценах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Дзякуем усім удзельнікам выставачнага праекта, педагогам Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №10 ім. Яўгена Глебава г. Мінска за цудоўную музычную атмасферу, а таксама ўсім гасцям.
Запрашаем у Мастацкі музей для знаёмства з сучасным расійскім і беларускім мастацтвам. Выстава працягнецца да 11 студзеня.