Валагодчына карункавая

Валагодчына карункавая

Музей Дом Ваньковічаў

26 кастрычніка ў залах філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ стагоддзя” (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а) пры падтрымцы Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь адкрыецца выстава валагодскіх карункаў “Валагодчына карункавая” з калекцыі Валагодскага дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка.

Валагодскія карункі – значная мастацкая з’ява расійскай культуры, якая надае непаўторную своеасаблівасць Валагодскаму краю. Валагодскія карункі любяць і ведаюць ва ўсім свеце, на працягу стагоддзяў яны застаюцца сучаснымі і запатрабаванымі, захоўваючы культурныя традыцыі і адпавядаючы існуючай модзе і стылю. Жыццё шматлікіх валагжан цесна звязана з карункамі: яно ўплецена ў гісторыю і культуру Валагодчыны, праходзіць “карункавай” лініяй праз лёсы некалькіх пакаленняў майстрых.

Асноўная ідэя выставы заключаецца ў паказе высокамастацкіх, выкананых уручную твораў карункавага промыслу, знаёмячыся з якімі, наведвальнікі пазнаюць Валагодчыну карункавую з яе самабытнай драўлянай і каменнай архітэктурай: храмамі, званіцамі, разнымі частаколамі. Экспанаты выставы ілюструюць асноўныя асаблівасці валагодскіх карункаў – іх манументальнасць і дэкаратыўнасць, перавагу расліннага арнаменту і своеасаблівасць кампазіцыйных рашэнняў. Карункавыя пано, абрусы, прадметы адзення створаны ў канцы XX – пачатку XXI ст. заслужанымі мастакамі Расіі Г. М. Мамроўскай, А. М. Ракчэевай і інш. Разнастайныя прадметы адзення і аксесуараў – жакеты, манто і пелярыны аўтарства мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Н. В. Весяловай, М. Ю. Пальнікавай, А. М. Ракчэевай – стыльныя і сучасныя. Вытанчанае адзенне з валагодскіх карункаў выразна падкрэслівае жаночую прыгажосць.

Падчас работы выставы будуць праводзіцца штодзённыя экскурсіі з майстар-класамі для зборных груп наведнікаў.

У сталіцы Рэспублікі Беларусь творы вядомых валагодскіх мастакоў па карунках будуць прадстаўлены ўпершыню. Раней выставы валагодскіх карункаў з вялікім поспехам дэманстраваліся ў Віцебску (2018), Брэсце і Гомелі (2019).

Выстава будзе працаваць да 1 лістапада 2023 года.

У ходзе работы выставы 27.10.2023 і з 29.10.2023 па 01.11.2023 а 15-й гадзіне, і ў 17:30 для арганізаваных груп будуць праводзіцца экскурсіі па выставе з майстар-класамі.

Уваход на выставу па ўваходным білеце ў музей. Кошт экскурсіі з майстар-класам – 6 рублёў.

іншыя выставы
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава
Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва