Вобраз Радзімы любімай

Вобраз Радзімы любімай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

13 верасня 2024 года у 16:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё падагульняючай выставы дзіцячых і юнацкіх работ «Вобраз Радзімы любімай» і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага дзіцяча-юнацкага конкурсу выяўленчага мастацтва, арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Выстава дзіцячых і юнацкіх работ «Вобраз Радзімы любімай», прымеркаваная да святкавання Дня народнага адзінства і 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адлюстроўвае тэму патрыятызму ў творчасці юных мастакоў, дэманструе работы пераможцаў і асобных удзельнікаў конкурсу.

У конкурсе прымалі ўдзел мастакі розных узростаў з усіх куткоў краіны, навучэнцы дзіцячых мастацкіх школ і каледжаў мастацтваў з Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. 

У работах юных майстроў вобраз Беларусі знайшоў ўвасабленне ў разнастайных жанрах і тэхніках, але ўсе творы напоўнены любоўю і захапленнем. Сюжэты конкурсных работ незвычайна разнастайныя. Вобраз Радзімы адны юныя мастакі бачаць у сельскіх абшарах, утульных вёсках, таямнічых лясах і вуліцах роднага горада. У работах іншых удзельнікаў Радзіма асацыюецца са шчодрай беларускай прыродай, багаццем архітэктурнай спадчыны і самабытнымі культурнымі традыцыямі. Творы трэціх прасякнуты захапленнем перад подзвігам беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, героямі нашай гісторыі, чые твары сталі знамянальным увасабленнем непераможнай Радзімы. Мастакі ад 10 да 22 гадоў малююць Радзіму шматстайна, але заўсёды ў непарушнай сувязі пакаленняў і часоў.

Выстава будзе экспанавацца па 29 верасня 2024 г. у галоўным корпусе музея (вул. Леніна, 20, пераходная галерэя). 

Куратары выстаўкі – Юлія Мішакова, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Маргарыта Каберна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад прыгажосцю тваёй маўчаць
Перад прыгажосцю тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава графічных работ ХІХ – пачатку ХХ ст.  “Вобразы эпохі”
Выстава графічных работ ХІХ – пачатку ХХ ст. “Вобразы эпохі”

Музей Дом Ваньковічаў