Вобразы Кітая. Выстава жывапісу Хань Юйчэня

Вобразы Кітая. Выстава жывапісу Хань Юйчэня

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Хань Юйчэнь (нар. у 1954 г.) – кітайскі жывапісец, фатограф, каліграф, даследчык Кітайскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў, ганаровы прафесар Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў імя Ільі Рэпіна.

Асноўная тэма ў творчасці мастака Хань Юйчэня – Тыбет. Ён з’яўляецца адным з прадстаўнікоў новага пакалення мастакоў, які спецыялізуецца на адлюстраванні навакольнага асяроддзя і вобразаў жыхароў Тыбета. За апошнія дзесяцігоддзі аўтар неаднаразова здзяйсняў экспедыцыі ў розныя куткі Тыбецкага нагор’я, назіраючы за традыцыямі і побытам мясцовых жыхароў і ствараючы дзясяткі накідаў, фатаграфій і палотнаў. Работы мастака, напісаныя ў рэалістычным стылі, паказваюць гледачу паўсядзённае жыццё тыбетцаў: манахаў, пастухоў-качэўнікаў і земляробаў. Нягледзячы на відавочную суровасць клімату і побыту мясцовых жыхароў, у працах Хань Юйчэня мы бачым гарманічны свет, напоўнены ўсмешкамі людзей і яркімі фарбамі прыроды.

Палотны мастака атрымалі і міжнароднае прызнанне. Карціна “Пастушка” была ўдастоена першай прэміі Восеньскага салона ў Парыжы ў 2013 годзе, а ў 2014 годзе праца “Па шляху паломніцтва” атрымала бронзавы медаль Восеньскага салона ў Парыжы, а таксама прэмію “Ларэнца Цудоўны” прэзідэнта Фларэнційскай біенале на 12-й Міжнароднай біенале сучаснага мастацтва ў Фларэнцыі ў 2019 годзе.

Творы Хань Юйчэня экспанаваліся на персанальных выставах у Нацыянальным музеі Кітая, Нацыянальным мастацкім музеі Кітая, Музеі дэкаратыўнага мастацтва Францыі, Цэнтры мастацтваў “Укел” у Бруселі (Бельгія), Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў імя Ільі Рэпіна (Расія), Палацца Медычы-Рыкардзі ў Фларэнцыі (Італія), у Палацы Дожаў у Генуі і Палацца Банапарце ў Рыме (Італія). Карціны мастака знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях у многіх краінах свету.

 

Куратар выставы: Кацярына Запека, старшы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела

Выстава працуе да 1 мая 2023 года

іншыя выставы
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30