Вобразы Святога Сямейства

Вобразы Святога Сямейства

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

15 верасня 2023 года Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе праводзіць навукова-асветніцкую праграму і пасяджэнне круглага стала на тэму “Нацыянальная культура – аснова народнага адзінства”, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, у межах мерапрыемства адбудзецца адкрыццё выставы “Вобразы Святога Сямейства” з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры.

Прадстаўленыя на выставе абразы належаць розным хрысціянскім цэрквам, якія на працягу стагоддзяў разам суіснуюць у Беларусі як шматнацыянальнай і поліканфесійнай краіне. Цэнтральны іконаграфічны вобраз, які прасочваецца ў алтарных палотнах “Маці Божая з немаўляці Хрыстом” і “Святы Юзаф з Хрыстом”, адлюстраванне ўзору сямейнага жыцця. Пачэснае месца ў экспазіцыйным шэрагу занялі абразы “Маці Божая Вастрабрамская” і “Маці Божая Бялыніцкая”, шанаваныя як на ўсходзе, так і на захадзе Беларусі, як у каталіцкім касцёле, так і ў праваслаўнай царкве. Прадстаўлены на выставе алтарны жывапіс адносіцца да беларускай іканапіснай школы і падкрэслівае багацце культурнай спадчыны нашага народа. Экспазіцыйная прастора ўключае таксама шэраг арнатаў XVIII–XIX стст., выкананых у розных тэхніках.

 

Куратары выставы – Дзмітрый Моніч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, і Лазука Барыс Андрэевіч, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Выстава будзе экспанавацца 
па 2 кастрычніка 2023 года

іншыя выставы
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь