Выданне знаёміць з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага касцюма і рознымі відамі мастацкіх рамёстваў. Гэтыя творы дазваляюць сфарміраваць уяўленне аб своеасаблівасці традыцыйнай культуры беларускага народа і яго майстэрстве.
У альбоме ўпершыню прадстаўлена калекцыя прыкладнога народнага мастацтва Беларусі – посцілкі, ручнікі, касцюмы, кераміка, разьба, роспіс па дрэве, саломапляценне.
У выданні можна ўбачыць рэдкія творы, якія маюць не толькі мастацкую каштоўнасць, але і даюць разуменне іх функцыянальнага прызначэння ў абрадах і традыцыях беларускага народа. Аўтары імкнуліся паказаць як самыя архаічныя творы, так і іх далейшае стылістычнае развіццё і разнастайнасць.
Альбом можна купіць у нашай музейнай краме.
![Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў](Files/news/vyishau-drugi-tom-alboma-narodnae-mastatctva-belarusi-xvi-xxi-stagoddziau/50f3a88b-bfc4-41b6-ace3-0ba5c48432a4.jpg)