«Ачышчаецца сэрца маё ідучы па Чыстай рацэ...», – гэтыя радкі паэта Лі Бо перыяду праўлення дынастыі Тан (VII–X ст. н.э.) звяртаюць нас да глыбінных пытанняў: што такое мастацтва? Якая яго мэта? Выстаўка заклікана адлюстраваць пэўныя аспекты жыцця традыцыйнага Кітая і перадаць ідэю сінкрэтызму, уласцівага светапогляду кітайцаў.
У экспазіцыю ўключаны больш за 80 твораў з калекцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Усходу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (драўляная, фарфоравая і бронзавая скульптура, элементы касцюма, народная кітайская карцінка і каліграфія). Часавы дыяпазон прадстаўленых на выставе прадметаў – XVII–XXI стст.
Шэраг экспанатаў наведвальнікі ўбачаць упершыню, у тым ліку творы кітайскіх майстроў, якія былі падараваны музею ў 2023 годзе Кітайска-еўрапейскім культурна-адукацыйным цэнтрам “Дуноў”.
Падрабязней