На выставе будуць дэманстравацца не толькі закончаныя палотны, але і эцюды, накіды, якія ў большасці сваёй не экспанаваліся раней.
Вобразная пабудова палотнаў, сродкі выразнасці, выбар тэм і сюжэтаў сведчаць, што Барыс Іванавіч Казакоў быў пераважна мастаком драмы і трагедыі. У працах мастака злучаюцца любаванне, зачараванне прыгажосцю свету і разуменне неад’емнай драматычнасці, трагедыйнасці гэтага жыцця.