БЕЛАРУСКАЕ СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА ГРАФІКІ» Ў МАРДОЎСКІМ РЭСПУБЛІКАНСКІМ МУЗЕІ ВЫЯЎЛЕНЧЫХ МАСТАЦТВАЎ ІМЯ С.Д. ЭРЗІ

БЕЛАРУСКАЕ СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА ГРАФІКІ» Ў МАРДОЎСКІМ РЭСПУБЛІКАНСКІМ МУЗЕІ ВЫЯЎЛЕНЧЫХ  МАСТАЦТВАЎ ІМЯ С.Д. ЭРЗІ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Экспазіцыю складаюць 60 твораў, выкананых у розных матэрыялах, тэхніках і стылях – ад буйнафарматных да твораў камернага памеру. Літаграфіі, ксілаграфіі, лінагравюра, акварэлі, кампазіцыі пастэллю створаны мастакамі розных пакаленняў – ад мэтраў да нядаўніх выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, такіх як – Усевалад Швайба, Фёдар Шурмялёў, Яўген Саковіч, Вячаслаў Шамшур, Вячаслаў Паўлавец, Сяргей Пісарэнка, Ангеліна Вашчанка, Кацярына Коўзусь. Творы аўтараў сучасныя і дазваляюць ацаніць разнастайнасць графічных тэхнік, аўтарскіх прыёмаў, стыляў і тэм. Графічнае мастацтва беларускіх мастакоў дэманструе высокі прафесіяналізм выканання і глыбіню творчай задумы. Кожны твор варты разважання гледачоў і ўдумлівага сузірання. 

Сучаснаму сусветнаму мастацтву ўласціва разнастайнасць візуальных эксперыментаў. Беларускае мастацтва на высокім узроўні тэхнічнага выканання прадстаўляе лепшыя традыцыі нацыянальнай мастацкай школы і адначасова адкрыта для новых практык мастацкай рэалізацыі. Мастацтву Беларусі апошніх пятнаццаці-дваццаці гадоў уласціва шматграннасць і філасофскае абагульненне мастацкіх вобразаў. Акварэльныя кампазіцыі Вячаслава Паўлаўца, Яўгена Саковіча і Сяргея Пісарэнкі дазваляюць адчуць зачараванне беларускай прыроды. Іх акварэлям уласцівы лаканічнасць выканання і своеасаблівасць сюжэтаў, свежасць колеравай гамы і арыгінальнасць абранага матыву. 

Акварэль – гэта сапраўднае поле эксперыменту, магчымасць увасаблення артыстычнай лёгкасці, эмацыйна-пачуццёвага пачатку. Асаблівую паэтыку гарадскога пейзажа ўвасобіў у сваёй творчасці Вячаслаў Шамшур. Яго пейзажы – унікальныя вобразна-мастацкія апавяданні пра сучаснасць і гістарычны лёс роднага краю, выкананыя пастэллю. У арыгінальных графічных творах Лізаветы Пастушэнка выражана трапяткое стаўленне да гісторыі краіны і традыцый беларускай мастацкай школы. Творчыя інтэрпрэтацыі мастакоў Фёдара Шурмялёва і Аляксандра Шаппо прысвечаны міфалогіі і гісторыі Старажытнага свету. Філігранныя літаграфіі Усевалада Швайбы падобныя да складаных рэбусаў, у якіх арганічна пераплятаюцца вобразы, што прадстаўляюць розныя эпохі. Творы Кацярыны Коўзусь і Ангеліны Вашчанка – прыклад творчых пошукаў маладых аўтараў на шляху іх станаўлення. Усіх прадстаўленых мастакоў аб’ядноўвае глыбіня творчага пошуку, арыгінальнасць вобразных знаходак і яскравая індывідуальнасць. 

Выставачны праект “Беларускае сучаснае мастацтва графікі” накіраваны на папулярызацыю і развіццё графічнага мастацтва не толькі ў беларускай культурнай прасторы, але і на міжнародным узроўні, падтрымку таленавітай моладзі, павышэнне яе прафесійнага майстэрства. Праект адлюстроўвае актыўны пошук мастакамі свайго шляху ў прасторы нацыянальных і сусветных тэндэнцый.

Выстава працуе да 11 снежня 2023 года.

Куратар – Кот Святлана Васільеўна, загадчык аддзела беларускага мастацтва XX–XXI cтст.

іншыя выставы
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія
Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала
Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.
Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь