У год святкавання 85-гадовага юбілею Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў падарунак – маштабны перасоўны праект, прысвечаны народным мастакам Беларусі.
Прэм’ерная прэзентацыя праекта адбудзецца ў Мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Бялынічах – горадзе, які ў 2024 годзе атрымаў статус “Культурная сталіца года”.
Прадстаўлены ў Год якасці, такі праект дае ўнікальную магчымасць пазнаёміцца па-за межамі галоўнай арт-пляцоўкі краіны з творчасцю мастакоў, творы якіх па праве лічацца класікай і эталонам беларускага выяўленчага мастацтва ХХ – пачатку ХХІ ст. Да канца года праект змогуць ацаніць жыхары Віцебска, Гомеля, Магілёва і іншых гарадоў Беларусі, што стане знакавай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі.
Ганаровае званне “Народны мастак БССР” і “Народны мастак Беларусі” маюць мастакі, творчасць якіх прадстаўляе сабой “залаты фонд” выяўленчага мастацтва Беларусі. У рамках перасоўнага выставачнага праекта Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь будуць экспанавацца творы Заіра Ісакавіча Азгура, Івана Восіпавіча Ахрэмчыка, Міхаіла Андрэевіча Савіцкага, Віталя Канстанцінавіча Цвіркі, Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі, Валянціна Віктаравіча Волкава, Віктара Аляксандравіча Грамыкі, Мая Вольфавіча Данцыга, Яўгена Аляксеевіча Зайцава, Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі, Раісы Уладзіміраўны Кудрэвіч, Оскара Пятровіча Марыкса, Паўла Васільевіча Масленікава, Івана Якімавіча Міско, Георгія Георгіевіча Паплаўскага і іншых.
На першай прэзентацыі праекта ў г. Бялынічы будзе прадстаўлена каля 30 твораў жывапісу, графікі, скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Экспанаванне выставы пройдзе з 1 сакавіка па 24 сакавіка 2024 года.
Куратары выставы – Святлана Васільеўна Кот, загадчыца аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Анастасія Алегаўна Карнейка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.