Выстава графічных работ ХІХ – пачатку ХХ ст. “Вобразы эпохі”

Выстава графічных работ ХІХ – пачатку ХХ ст. “Вобразы эпохі”
13 студзеня 2026 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) адкрываецца выстава графічных работ ХІХ – пачатку ХХ ст. з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Вобразы эпохі”.

На выставе прадстаўлены разнастайныя графічныя работы: выявы архітэктурных збудаванняў, якія адлюстроўваюць свой гістарычны перыяд (Ф.І. Ясноўскі, “Пятроўскі палац”), партрэты жанчын-арыстакратак, якія дэманструюць ідэал прыгажосці таго часу (А.І. Стралкоўскі, “Партрэт А.С. Шарамецевай”, “Партрэт невядомай з рамонкам”). Мужчыны-арыстакраты прадстаўлены на партрэтах як героі ці мудрыя мысліцелі (А.А. Кіпрэнскі, “Партрэт П.Ф. Жаўтухіна”; А.Ф. Лагрэнэ “Партрэт П.П. Канаўніцына”). Бедныя людзі – знясіленыя і змучаныя цяжкай працай (І.М. Крамской, “Партрэт селяніна”).

 

Уваход на выставу па білеце ў музей.

 

Выстава працягнецца да 14 сакавіка 2026 года.

Падзеі
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Першы DJ-сэт у сценах Мастацкага
Першы DJ-сэт у сценах Мастацкага

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

“CHANEL N 5” і “КРАСНАЯ МОСКВА”, гісторыя двух легендарных водараў
“CHANEL N 5” і “КРАСНАЯ МОСКВА”, гісторыя двух легендарных водараў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Натхнёны палёт маладосці
Натхнёны палёт маладосці

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.