Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея

Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея
З 26 ліпеня па 6 кастрычніка 2026 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” будзе праходзіць выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея.

У экспазіцыі “Кветкі – паэзія любові” прадстаўлены жывапісныя творы вядомыхрускіх і беларускіх мастакоў другой паловыXIX–ХХ стст., сярод якіх А. Станкевіч, В. Бялыніцкі-Біруля, В. Волкаў, А. Герасімаў, А. Гугель, С. Жукоўскі, М. Кузняцоў, І. Машкоў, Ф. Мадораў і інш. 

У нацюрморце і пейзажы мастакі кажуць пра прыгажосцьсвету, зменлівасць навакольнага асяроддзя і мімалётнасць быцця. Кветка ў мастацтве мяжы XIX–XX стагоддзяў перастае быць дэкаратыўным матывам і паўстае як самастойны «персанаж» карціны. 

Рускі нацюрморт пачатку XX стагоддзя – гэта час авангардных эксперыментаў, насычаных колераў і павышанай экспрэсіі. Беларускі нацюрморт у гэтыя гады развіваўся ў рэалістычнай традыцыі, аддаючы перавагу лірычнасці, больш прыглушанаму каларыту і адлюстраванню нацыянальнай ідэнтычнасці.

Букет кветак міжволі з’яўляецца сведкам шчырай гутаркіза кубачкам гарбаты на “Сямейным партрэце” Аляксандра Герасімава; цыкламены Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў вазонах падобныя на родных сясцёр, што назіраюць за зімовым краявідам за акном; настуркі і каралевы кветак  – ружы – ўпрыгожваюць інтэр’еры Станіслава Жукоўскага.

Запрашаем акунуцца ў атмасферу арыстакратычнай сядзібы, пачуць паэзію любові і ўбачыць разнастайнасць сюжэтаў і кветак, маляўніча адлюстраваных майстрамі нацюрморта.

 

Куратар выставы – Наталля Анатольеўна Родзіна,малодшы навуковы супрацоўнік філіяла. 
 

Уваход на выставу па білеце ў музей. 

Даведкі па тэл. (017) 358-88-78. 

 Адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33а. 

Падзеі
Канцэрт класа арфы В. Ю. Грабоўскай
Канцэрт класа арфы В. Ю. Грабоўскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Расклад мерапрыемстваў у рамках часовай экспазіцыі “Капсула часу”
Расклад мерапрыемстваў у рамках часовай экспазіцыі “Капсула часу”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вялікі сольны канцэрт дуэта віяланчэлі і фартэпіяна «Addict Duo»
Вялікі сольны канцэрт дуэта віяланчэлі і фартэпіяна «Addict Duo»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Расклад мерапрыемстваў у рамках часовай экспазіцыі “Капсула часу”
Расклад мерапрыемстваў у рамках часовай экспазіцыі “Капсула часу”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19. 

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.