Выстава лепшых дыпломных работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа ім. А. К. Глебава

Выстава лепшых дыпломных работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа ім. А. К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

29 чэрвеня 2023 года а 15-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы лепшых дыпломных работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава і ўручэнне дыпломаў.

У гэтым годзе новы выпуск маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава – дызайнераў, жывапісцаў, скульптараў і мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – традыцыйна адзначыцца ўрачыстым мерапрыемствам – адкрыццём выставы лепшых дыпломных работ і ўручэннем дыпломаў у сценах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава – дызайнераў, жывапісцаў, скульптараў і мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – павіншуюць зоркі Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Вялікага тэатра Беларусі, а таксама спецыялісты вядучых музеяў і мастацкіх галерэй.

Усе дыпломныя праекты, выкананыя ў самых розных відах выяўленчага мастацтва, аб’ядноўвае адно – нязменна высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі. Кожная работа, прадстаўленая на выставе, дэманструе не толькі талент і індывідуальны стыль маладога мастака, але і пераемнасць традыцый беларускай нацыянальнай выяўленчай школы. Разнастайнасць сюжэтаў указвае на шырокі кругагляд і рознабаковасць інтарэсаў і ведаў аўтараў.

Відавочна, што выстава будзе цікавая не толькі тым, чыё творчае жыццё звязана са знакамітай “Глебаўкай”, але таксама ўсім прыхільнікам беларускага выяўленчага мастацтва.

 

Куратар выставы – Аляксей Мацюшонак, загадчык выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Выстава будзе працаваць 
да 10 ліпеня 2023 года

іншыя выставы
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь