Мастацкая спадчына Мікалая Таранда вялікая і разнастайная – сотні жывапісных, графічных твораў, выкананых у розных жанрах і тэхніках, якія ўпрыгожваюць музейныя і прыватныя зборы. За 50-гадовую творчую дзейнасць мастак прыняў удзел у больш як 40 рэспубліканскіх выставах, адбылося 20 персанальных выстаў аўтара.
Мікалай Таранда з’яўляецца тым унікальным прыкладам мастака, які ў сваёй творчасці спалучае фігуратыўны і абстрактны жывапіс. Гэтыя два полюсы – пейзаж і беспрадметная кампазіцыя – узаемадзейнічаюць у прасторы яго паэтыкі і складаюць галоўную інтрыгу творчасці.
У экспазіцыі юбілейнай выставы будуць прадстаўлены жывапісныя творы, што найбольш яскрава выказваюць творчае крэда аўтара – пейзажныя матывы, кветкавыя нацюрморты і вялікая серыя абстрактных кампазіцый.
Падрабязней