Імя Віктара Кірылавіча Барабанцава добра вядома знатакам выяўленчага мастацтва як у нашай краіне, так і за яе межамі. Выпускнік аддзялення манументальнага жывапісу, вучань народных мастакоў Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі і Уладзіміра Стэльмашонка, Барабанцаў з’яўляецца адным з вядучых прадстаўнікоў рэалістычнага напрамку ў сучасным беларускім жывапісе.
Сярод асаблівасцей пейзажаў Віктара Барабанцава можна вылучыць дакладнасць кампазіцый і выключную ўвагу да дэталяў. Кампазіцыі твораў майстра так выразна пабудаваны, што фрагменты пейзажаў можна ўспрымаць як самастойныя, завершаныя творы.
Падрабязней