Гэта сямнаццатая выстава юбілейнага цыкла. Падобныя экспазіцыі ладзяцца ў музеі з 2008-га (у некаторыя гады было некалькі асобных выстаў гэткага кшталту, часам за год не было ніводнай).
На выставе можна бачыць больш за 80 твораў каля 50 аўтараў у асноўным ад 75 да 150 гадоў. Мастакі, па зразумелых прычынах, прадстаўлены невялікай колькасцю работ, што не дазваляе цэласна паказаць творчасць кожнага, але дае магчымасць выявіць індывідуальнасць майстроў, асабліва ў супастаўленні з іншымі. Некаторыя аўтары “гучаць” сугучна, нягледзячы на аддаленасць іх на дзесяцігоддзі, некаторыя, хоць і жылі ў адзін час, дысаніруюць, увогуле складаючы калейдаскапічную карціну розных светапоглядаў і інтэрпрэтацый рэальнасці.
Мастацтва, якое стваралася на працягу больш за сто гадоў, дазваляе адчуць “атмасферу” розных эпох, пазнаёміцца з эвалюцыяй густаў мастакоў і грамадства, пачуць галасы пакаленняў, ажывяцціць свайго кшталту падарожжа ў часе.
Падрабязней