Выстава «Праваслаўныя святыні»

Выстава «Праваслаўныя святыні»
18 студзеня 2024 года а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы жывапісных і графічных работ «Праваслаўныя святыні» па выніках выязных мастацкіх заняткаў у Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, вучняў 6–10 класаў ДУА «Гімназія №75 г. Мінска імя Масленікава П.В.», прымеркаванай да Года якасці.

Настаўнікі гімназіі №75 г. Мінска імя Масленікава П.В. ужо больш за 30 гадоў вучаць таленавітых дзяцей малюнку, жывапісу, кампазіцыі, архітэктурнаму макетаванню, дызайну, графіцы і фатаграфіі. За мінулыя гады прайшло шмат выстаў у розных культурных цэнтрах нашай краіны: Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, Слуцкай галерэі мастацтваў, Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, Музеі «Замкавы комплекс “Мір”», Музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле «Чырвоны бераг» выставачнай зале сядзібы Козел-Паклеўскіх. З гонарам, павагай і падзякай штогод экспануем работы юных мастакоў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Галоўнай тэмай экспазіцыі з’яўляецца адлюстраванне праваслаўных святынь: архітэктуры храма, навакольных жывапісных месцаў, інтэр’ераў і роспісаў сцен, яркіх вобразных кампазіцый. Вобразы Храма-помніка ў гонар Усіх Святых дазволяць неабыякавым наведвальнікам выставы прасякнуцца пачуццямі міру і дабра, любові да гісторыі і спадчыны Беларусі. Юныя мастакі перакананы, што кожная праца здольная натхніць гледача, закрануць тыя глыбокія струны душы, якія маюць патрэбу ў веры, надзеі і любові. А прыгажосць хрысціянскіх каштоўнасцяў толькі ўзмацніць пачуцці падзякі і павагі да культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Выстава будзе працаваць да 29 студзеня 2024 года.

Падрабязней

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30