Праваслаўныя святыні

Праваслаўныя святыні

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

18 студзеня 2024 года а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы жывапісных і графічных работ «Праваслаўныя святыні» па выніках выязных мастацкіх заняткаў у Храм-помнік у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, вучняў 6–10 класаў ДУА «Гімназія №75 г. Мінска імя Масленікава П.В.», прымеркаванай да Года якасці.

Настаўнікі гімназіі №75 г. Мінска імя Масленікава П.В. ужо больш за 30 гадоў вучаць таленавітых дзяцей малюнку, жывапісу, кампазіцыі, архітэктурнаму макетаванню, дызайну, графіцы і фатаграфіі. За мінулыя гады прайшло шмат выстаў у розных культурных цэнтрах нашай краіны: Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, Слуцкай галерэі мастацтваў, Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, Музеі «Замкавы комплекс “Мір”», Музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле «Чырвоны бераг» выставачнай зале сядзібы Козел-Паклеўскіх. З гонарам, павагай і падзякай штогод экспануем работы юных мастакоў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Восенню 2023 годатворчыя вучні гімназіі 6–10класаў, якія наведваюць факультатыўныя заняткі мастацкага напрамку, пабывалі ў Храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых. Дзеці прасякнуліся сапраўднымі каштоўнасцямі веры, разгледзелі кожны куток архітэктуры храма, пазнаёміліся з насценнымі роспісамі, пранікліся малітвамі святых ікон, і з любоўю і надзеяй накіравалі свой погляд у будучыню, паспрабаваўшы адлюстраваць свае веды, думкі і пачуцці ў графічных і жывапісных работах. У прадстаўленых на выставе малюнках юныя душы ажыццяўляюць пошук правільных жыццёвых арыенціраў. І менавіта вера паказвае ім шлях да дабра, святла, спадчыны нашай краіны.

Такім чынам, клапоцячыся аб падрастаючым пакаленні, гімназія развівае духоўна-маральны напрамак, выхоўвае высокамаральнага, творчага, прафесійна кампетэнтнага грамадзяніна Айчыны, які ўспрымае лёс краіны як уласны, усведамляе адказнасць за дзяржаву. Выхаванне сапраўднага патрыёта ў традыцыях праваслаўнай культуры і духоўнай хрысціянскай спадчыны, – мэта дадзенай выставы, прысвечанай Году якасці.

Усяго на выставе прадстаўлена 17 графічныхі жывапісных работ вучняў 6–10 класаў: Байкачова Вера, Вайтэнка Уладзімір, Гарэлік Елізавета, Екацярынічава Кацярына, Жыгунова Марыя, Жукава Паліна, Кавалькова Елізавета, Кудзялевіч Валерыя, Мартысевіч Елізавета, Пальцаў Акім, Пекун Карына, Повпе Ганна, Сасава Арына, Свірыдовіч Вікторыя, Строк Дар’я, Хаткевіч Соф’я, Чупрыс Ганна.

Галоўнай тэмай экспазіцыі з’яўляецца адлюстраванне праваслаўных святынь: архітэктуры храма, навакольных жывапісных месцаў, інтэр’ераў і роспісаў сцен, яркіх вобразных кампазіцый. Вобразы Храма-помніка ў гонар Усіх святых дазволяць неабыякавым наведвальнікам выставы прасякнуцца пачуццямі міру і дабра, любові да гісторыі і спадчыны Беларусі. Юныя мастакі перакананы, што кожная праца здольная натхніць гледача, закрануць тыя глыбокія струны душы, якія маюць патрэбу ў веры, надзеі і любові. А прыгажосць хрысціянскіх каштоўнасцяў толькі ўзмацніць пачуцці падзякі і павагі да культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Выстава будзе працаваць да 29 студзеня 2024 года.

Кірчук Кацярына Леанідаўна, кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў выяўленчага мастацтва ДУА «Гімназія N75 г. Мінска імя Масленікава П.В.»

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні