Выстава “Рамантычны партрэт ХІХ стагоддзя”

Выстава “Рамантычны партрэт ХІХ стагоддзя”

Музей Дом Ваньковічаў

17 мая 2025 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя” адкрыецца выстава “Рамантычны партрэт ХІХ стагоддзя” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечаная 225-годдзю з дня нараджэння Валенція Ваньковіча і 25-годдзю музея.

На выставе прадстаўлены разнастайныя партрэты мастакоў-сучаснікаў Валенція Ваньковіча: жанчыны-арыстакраткі адлюстроўваюць ідэал прыгажосці таго часу — меланхалічныя, задуменныя, вытанчаныя (партрэты Я. Л. Шэрман і Х. Брауэр Івана Смірноўскага, партрэт Рымскай дзяўчыны Аляксандра Папова). Мужчыны-арыстакраты – заслужаныя военачальнікі ці мудрыя мысліцелі (партрэт палкоўніка Д. Д. Свярчкова Рыгора Гагарына, партрэт І. І. Растоўцева Івана Крамскога).

Выстава працягнецца да 21 ліпеня 2025 года.

іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь