Творчасць Марыны Капілавай адрозніваецца тэхнічнай разнастайнасцю: кераміка, мастацкі метал, аўтарскія лялькі, станковая і кніжная графіка (аловак, пяро, акварэль, літаграфія), калаж... Такая шматбаковасць у творчасці дае магчымасць для пошуку новых ідэй. А неверагодна багатае ўяўленне дапамагае ствараць працы, што дзівяць з першага погляду.
Любімымі напрамкамі мастачкі з’яўляюцца літаграфія і скульптура, дзе Марына выкарыстоўвае і сумяшчае шмат тэхнік. За аснову сваіх работ мастачка часта бярэ міфалагічныя і гістарычныя сюжэты культур розных народаў. Падыходзячы да тэмы па-філасофску, дапаўняючы ідэю, яна стварае нешта новае і непаўторнае. Гратэскныя формы дапамагаюць адчуць у поўнай меры гісторыю, намаляваную мастачкай. Творы Марыны Капілавай – гэта смеласць, індывідуальнасць, свежы погляд.
Мастачка з’яўляецца пастаяннай удзельніцай выстаў у Беларусі і за мяжой. Сярод іх – выстава графікі ў Балонні 2004 года, літаграфіі і малюнака ў галерэі Corte Eremo ў Мантуі ў 2015 годзе, выстава літаграфіі і скульптуры “Сад разбежных сцежак” у Арт-цэнтры імя Марка Ротка ў Даўгаўпілсе ў 2020 годзе.
Яе работы знаходзіцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Галандыі, Ізраіля, Латвіі, Расіі, ЗША.
На выставе прадстаўлены скульптурныя і графічныя работы.