Выстава з’яўляецца адаптацыяй выставачнага праекта, што з аншлагам прайшоў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыю выставы складаюць каля пяцідзесяці твораў традыцыйнага і прафесійнага беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стст., у якіх знайшлі адлюстраванні архетыпічныя ўяўленні адносна вобраза жанчыны і прыроды жаночага свету ў традыцыйнай беларускай культуры.