Тамара Турбінская нарадзілася 19 ліпеня 1969г ў г. Шклове Магілёўскай вобласці. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
Маляваць любіла заўсёды. Многія гады гэта было проста захапленне, якое прыносіць задавальненне і радасць. Сур'ёзна займацца жывапісам пачала апошнія 10 гадоў. За гэты час стварыла больш за 50 цікавых работ, сярод якіх нацюрморты, пейзажы, партрэты. Многія з яе твораў знаходзяцца ў прыватных калекцыях.
Ужо адбыліся дзве персанальныя выставы мастака: у ліпені 2021 г.у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінск, у маі 2023 г. у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа г. Мінск.
Любая выстава, як лічыць Тамара Турбінская – гэта магчымасць даведацца адзін аднаго лепш, падзяліцца цяплом душы, пазнаёміцца з новымі людзьмі, атрымаць цікавыя ідэі для будучых работ.
Уваход на выставу па ўваходным білеце ў музей.
Работа выставы будзе доўжыцца да 24 лютага 2024 года.