Выстава жывапісу XX стагоддзя “Мая Радзіма – Беларусь”

Выстава жывапісу XX стагоддзя “Мая Радзіма – Беларусь”

Музей Дом Ваньковічаў

28 чэрвеня 2024 года ў музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя” адкрываецца выстава жывапісу XX стагоддзя “Мая Радзіма – Беларусь” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстава прысвечана 80-ці годдзю вызвалення РэспублікіБеларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ёй прадстаўлены жывапісныя работыбеларускіх мастакоў XXстагоддзя. Карціны В. Волкава, Я. Зайцава, Н. Воранава і інш. аб'ядноўвае патрыятызм і гонар за мужныя подзвігі беларускага народа.

Гаворачы пра Беларусь у такі перыяд, хочацца ўспамінаць не толькі людзей, але і тое, дзеля чаго ўсе змагаліся.Дзеля зямлі, дзеля захавання нашых прыродных каштоўнасцяў. У многіх жывапісцаўвобраз Радзімы асацыюеццаз апяваннем беларускай прыроды. Пейзажны і бытавы жывапіс на выставе прадстаўлена творамі П. Гаўрыленка, І. Ахрэмчыка, В. Цвіркі і інш.

Перамогу і незалежнасць сваёй Радзімы беларусы аплацілі крывёю – кожны трэці жыхар рэспублікі загінуў за яе вызваленне. Таму мы, як ніхто іншы, шануем мір і бяспеку, сямейны дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

іншыя выставы
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь