"Ад партрэта да шаржа". Да 90-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Лісоўскага

"Ад партрэта да шаржа". Да 90-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Лісоўскага

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

4 сакавіка пачала работаць выстава “Ад партрэта да шаржа”, прысвечаная творчасці мастака Міхаіла Лісоўскага. У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 50 графічных і жывапісных работ са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, а таксама з калекцыі сям’і майстра.

Прафесійную адукацыю Міхаіл Лісоўскі атрымаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Вучыўся ў заслужанага дзеяча мастацтваў Уладзіміра Паўлавіча Сухаверхава і народнага мастака Валянціна Віктаравіча Волкава. Пасля заканчэння інстытута ў 1960 годзе і да самай смерці ў 1970 годзе Міхаіл Лісоўскі выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. У 1964 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.

Лёс адмераў Міхаілу Лісоўскаму няпоўныя сорак гадоў жыцця. Асноўную ўвагу ў жывапісе мастак надаваў партрэтам і пейзажам, але пры гэтым яго талент партрэтыста і малявальшчыка па-сапраўднаму яскрава і ўсебакова праявіўся ў сяброўскіх шаржах.

Міхаіл Лісоўскі ўмеў дакладна заўважыць, улавіць характэрныя рысы чалавека, раскрыць яго ўнутраны свет. Лепшыя шаржы мастака перарастаюць у вобраз, у іх, як правіла, ёсць сюжэт, яны гавораць гледачу нешта большае, незалежна ад таго, ведае глядач паказаны персанаж ці не. Кожны шарж – гэта самастойны скончаны твор з ясным кампазіцыйным рашэннем і дбайнай прапрацоўкай дэталяў. Шаржы адлюстроўваюць вядомых мастакоў, пісьменнікаў, кампазітараў, многія з якіх сталі класікамі беларускага мастацтва.

Сяброўскія шаржы, зробленыя Міхаілам Лісоўскім, аказаліся цікавымі і запатрабаванымі. У іх таленавіта спалучаліся трапны гумар і арыгінальнае графічнае рашэнне. Мастак заўсёды знаходзіўся ў самымцэнтры культурнага жыцця, супрацоўнічаў з перыядычнымі выданнямі, абіраўся спецыяльным карэспандэнтам газеты “Лiтаратура i мастацтва”, на з’езды кампазітараў і кінематаграфістаў.

На выставе будуць прадстаўлены сяброўскія шаржы на мастакоў Івана Ахрэмчыка, Віталя Цвірку, Альгерда Малішэўскага, Мая Данцыга, Георгія Паплаўскага, паэтаў Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Рамана Тармолу, пісьменнікаў Янку Брыля, Івана Мележа, кампазітараў Мікалая Аладава, Пятра Падкавырава, Яўгена Цікоцкага і многіх іншых.

Выстава працягнецца
 да 17 красавіка 2022 года

іншыя выставы
Маці Божая Жыровіцкая
Маці Божая Жыровіцкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

Архітэктурная спадчына...кропкі...
Архітэктурная спадчына...кропкі...

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”
Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні