30 чэрвеня 2022 г. з неафіцыйным візітам наведаў выставу “Залаты век беларускага іканапісу. 17 стагоддзе” ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь іерэй Мікалай Вахрамееў, унучаты пляменнік ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Іерэй Мікалай Аляксандравіч Вахрамееў служыць у Храме Жываначальнай Тройцы на Шабалаўцы (Масква).
Госць высока ацаніў дадзены выставачны праект, падкрэсліў яго ўнікальнасць і пажадаў калектыву НММ РБ росквіту і далейшых творчых здзяйсненняў на ніве асветы і адукацыі. Прадстаўленыя на выставе іконы Жыровіцкага іканастаса, выключна важныя для гісторыі беларускага мастацтва, паступілі ў збор музея па благаславенні экзарха Беларускай Праваслаўнай Царквы, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (1935–2021). Яго светлай памяці прысвечана дадзеная экспазіцыя.