Выступленне Генеральнага дырэктара перад калектывам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь 12 чэрвеня 2023 года

Выступленне Генеральнага дырэктара перад калектывам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь 12 чэрвеня 2023 года

                                                                Паважаныя калегі!

Я запрасіў вас, каб выказаць словы сардэчнай падзякі за нашу сумесную шматгадовую працу на карысць роднага музея і нашай Бацькаўшчыны.

Прыняўшы эстафету ад сваіх старэйшых калег 25 год назад, мы за гэты час эвалюцыйна, але не рэвалюцыйна стварылі сапраўдны навукова-даследчы і выставачны цэнтр з сучаснай музейнай інфраструктурай. 

Сёння наш музей, можна сказаць, без перабольшвання займае вядучае месца ў музейнай сферы краіны па самых розных напрамках: рэстаўрацыйным, выставачным, навукова-выдавецкім і лекцыйным, самых розных музейных праграмах. Значна ўзрос за гэты час і прафесійны патэнцыял нашых навуковых і тэхнічных супрацоўнікаў і служб.

Гэта стала магчымым дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы культуры і, у прыватнасці, нашага музея кіраўніцтвам краіны і дзякуючы асабістай увазе кіраўніка нашай дзяржавы А.Р.Лукашэнкі. 

Менавіта пад яго кантролем і падтрымкай Прэзідэнта стала магчымым рабіць музейны квартал. Палова музейнага квартала ўжо зроблена, і гэта дае свае вынікі – пашырыліся выставачныя плошчы з сучасным музейным абсталяваннем, стварылі 14 рэстаўрацыйных майстэрняў, фондасховішча, бібліятэку, сучасны музейны кіёск, праз месяц запрацуе арт-кафэ.

Дзяржава ўкладае вялікія сродкі ў культуру і, у прыватнасці, музейную сферу. Дастаткова прыгадаць наш былы філіял Мірскі замак, над якім на працягу 12 гадоў мы як заказчык займаліся яго рэстаўрацыяй і музеефікацыяй. 

Хачу падкрэсліць, што музейная сфера займае сёння вельмі важнае значэнне не толькі ў эстэтычным, але і патрыятычным плане, я б сказаў, і ў ідэалагічным: і наша місія – каб нашы людзі і асабліва моладзь ведалі беларускіх мастакоў, іх творы, ганарыліся нашай слаўнай гісторыяй, нацыянальнай культурай.

Я хачу выказаць словы сардэчнай падзякі нашым старэйшым супрацоўнікам, якія нас вучылі, перадавалі свае веды і вопыт, каб мы свята захоўвалі і працягвалі традыцыі музея і сваіх папярэднікаў. 

Таксама словы ўдзячнасці нашым беларускім і замежным калегам, з якімі мы стваралі цудоўныя выставачныя і навуковыя праекты, што сталі ўжо гісторыяй.

У наступным годзе наш музей будзе святкаваць сваё 85-годдзе.

За гэты час было толькі 4 кіраўніка нашага музея. Міхалап Мікалай Пракопавіч, які быў першапраходцам, стаяў толькі два гады ля вытокаў стварэння даваеннай карціннай галерэі.

У пасляваенны час на працягу 33 гадоў Алена Васільеўна Аладава будавала новы музей, аднаўляла і пашырала разрабаваную немцамі музейную калекцыю.

Затым на працягу 20 гадоў Юрый Аляксандравіч Карачун працягнуў справу Алены Васільеўны па зборы, рэстаўрацыі і захаванні музейных калекцый, пашырэнні музея.

Мне пашчасціла пераняць эстафету ад Юрыя Аляксандравіча, і на працягу 25 гадоў мы таксама зрабілі важны ўнёсак у развіццё нашага музея і нацыянальнай культуры.

Хачу пажадаць пятаму кіраўніку нашага музея працягнуць добрую традыцыю і праз некалькі гадоў завяршыць арганізацыю музейнага квартала, падняць на больш высокі прафесійны ўзровень наш музей па самых розных напрамках яго дзейнасці.

Асабіста для мяне музей быў не толькі месцам працы, ён быў на пряцягу 25 гадоў маім родным домам. Я імкнуўся апраўдаць высокі давер калектыву музея і кіраўніцтва краіны, якія даверылі мне гэтую не толькі пачэсную, але і вельмі цяжкую місію – быць дырэктарам вядучага музея нашай краіны.

Я яшчэ раз у сваім развітальным слове выказваю самыя шчырыя словы падзякі за нашу сумесную працу, зычу вам, мае дарагія, здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця, хто не жанаты і не замужні – абзавесціся сем’ямі, далейшых творчых поспехаў у нашым родным доме – музеі.

Беражыце і цаніце наш музей – гэта сапраўды сакральнае месца, дзе кожны пакідае свой след у гісторыі.

Жадаю вам шчасця і міру! У добры шлях!

 

Ваш Уладзімір Пракапцоў.
12 чэрвеня 2023 г.

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30