З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі перад пачаткам пленарнага пасяджэння звярнулася першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай, міжнароднай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Кузьміна Вікторыя Аляксандраўна. У пленарным пасяджэнні выступіла дырэктар Новасібірскага дзяржаўнага мастацкага музея Болдырава Кацярына Валянцінаўна.
Працу канферэнцыі працягнулі паседжанні двух секцый: «Ад музейнага прадмета да калекцыі: рэстаўрацыя, атрыбуцыя, інтэрпрэтацыя» і «Музей і грамадства. Стратэгіі камунікацыі ХХІ стагоддзя».
У канферэнцыі з дакладамі прынялі ўдзел мастацтвазнаўцы, музеязнаўцы, рэстаўратары, гісторыкі, культуролагі.