6 лістапада Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Намеснік Прэм’ер-міністра, Міністр замежных спраў Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тхангсаван Фамвіхан.
Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ірына Мацяс сустрэлася з прадстаўнікамі лаоскай дэлегацыі. Для гасцей была праведзена экскурсія па пастаяннай экспазіцыі.
Дзякуем за візіт і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!