тэл. прыёмная: +375 17 393 98 44
тэл. факс: +375 17 363 89 45
ГАННА УЛАДЗІМІРАЎНА КОНАНАВА (11.11.1986 г.н.)
генеральны дырэктар установы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”, мастак-жывапісец, кандыдат мастацтвазнаўства, магістр кіравання і права, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”
1986
- Нарадзілася ў горадзе Магілёве, Рэспубліка Беларусь
2005
- Скончыла ўстанову адукацыі “Беларускі рэспубліканскі вучэбны комплекс гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка”, спецыяльнасць “Жывапіс” (дыплом з адзнакай)
2008
- Прынята ў члены Міжнароднага творчага аб’яднання “Slikarski uranak” (Сербія)
2004, 2009, 2010
- Стыпендыят (2004), Лаўрэат (2009) і Дыпламант (2010) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
2011
- Скончыла ўстанову адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” (БДАМ), (мастацкі факультэт, напрамак “Жывапіс станковы” дыплом з адзнакай). У Акадэмии вучылася ў народнага мастака Беларусі, прафесара Мая Вольфавіча Данцыга.
- Прынята ў члены грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”
2012
- Скончыла магістратуру ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” (напрамак “Мастацтвазнаўства”)
- З кастрычніка 2012 года выкладала на кафедры малюнка, жывапісу, скульптуры ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”
2015
- Скончыла аспірантуру дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
- Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2015 год
2016
- Абараніла дысертацыю на тэму: “Функцыі святла ў станковым жывапісе Беларусі ХХ – пачатку ХХI стагоддзя”. Прысуджана вучоная ступень кандыдата мастацтвазнаўства
- Дэлегат Пятага Усебеларускага народнага сходу
2017
- З 2017 года – дэкан мастацкага факультэта, дацэнт кафедры жывапісу ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”
- Узнагароджана Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь “за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў”
- Удзельнік II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь
2019
- Жывапісны партрэт “Маладой Хасэ Марці” аўтарства Г.У. Конанавай быў падараваны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка Прэзідэнту Рэспублікі Куба Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бярмудэсу ў рамках сустрэчы Прэзідэнтаў 23 кастрычніка 2019 года ў Палацы Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
2020
- Узнагароджана Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “за плённую творчую, навуковую, педагагічную дзейнасць і высокі прафесіяналізм”
- Прадастаўлены грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры на 2020 год у галіне “Культура”. Па гранце выкананы праект – серыя жывапісных партрэтаў “Дзеячы беларускай культуры ў сферы прафесійнага мастацтва”. Адкрыццё праекта адбылося 21 мая 2021 года ў БДАМ у рамках урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 75-годдзю заснавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
2022
- З сакавіка 2022 года – прарэктар па вучэбнай рабоце, дацэнт кафедры жывапісу ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”
- Узнагароджана Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь “за актыўны ўдзел у Шаснаццатых адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў”
2023
- 14 чэрвеня 2023 года – генеральны дырэктар установы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”
2024
- Скончыла магістратуру ва ўстанове адукацыі “Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь” па спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне і права”, атрымала ступень “магістр кіравання і права”
- Узнагароджана Ганаровай граматай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму
- Творы Г.У. Конанавай знаходзяцца ў калекцыях Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава, установы культуры “Музей гісторыі Магілёва”, установы культуры “Віцебскі абласны краязнаўчы музей”, замежных галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Чарнагорыі, Сербіі, Францыі, Германіі, Іспаніі, КНР, В’етнама і інш.