"Канікулы без дыму і агню"

Ужо стала добрай традыцыяй правядзенне ў перыяд летняга дзіцячага адпачынку рэспубліканскай акцыі МНС "Канікулы без дыму і агню". Галоўная яе мэта - папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей.
мчс

Тры месяцы лета, з 6 чэрвеня па 31 жніўня, ратавальнікі будуць навучаць дзяцей і дарослых правілам бяспекі ў прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, напаўняючы вольны час удзельнікаў мноствам сучасных, займальных і ў той жа час карысных навучальных мерапрыемстваў, у тым ліку, і ў анлайн рэжыме.

"Дзень МНС", "МНС-ЛЭНД", гульня "Школа юных ратавальнікаў", тэматычныя тэатралізаваныя паказы, віктарыны, анлайн-квізы па бяспецы, майстар-класы, экскурсіі па цэнтрах бяспекі, музеях і пажарных аварыйна-выратавальных частках і яшчэ мноства разнастайных. мерапрыемстваў ад прапагандыстаў МНС дазволяць рабятам бліснуць эрудыцыяй і кемлівасцю, праявіць творчы патэнцыял, выпрабаваць свае сілу і цягавітасць, але самае галоўнае - засвоіць, паўтарыць і замацаваць правілы бяспекі жыццядзейнасці.

21 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць Дзень бацькі. І гэтае свята не засталося без увагі работнікаў МНС, бо таты, як і мамы, ўносяць свой вялікі ўклад у станаўленне і развіццё дзіцяці, у тым ліку і ў пытаннях фарміравання культуры бяспекі. Актыўным татам прапагандысты МНС прапануюць разам з іх дзецьмі стварыць свой "Бяспечны" радавод, паэксперыментаваць, выконваючы правілы бяспекі, стварыць "бяспечны" кулінарны шэдэўр, бліснуць талентамі, праспяваючы "Хіт бяспекі" або падрыхтаваўшы "запальны" танец. А каб усе па заслугах змаглі ацаніць поспехі ўдзельнікаў, іх відэаролікі ратавальнікі размесцяць у афіцыйных групах МНС у сацыяльных сетках.

Акрамя таго, падчас акцыі будзе праводзіцца навучанне правілам пажарнай бяспекі работнікаў дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагераў, у т.л. дзяжурнага персаналу, дэманстравацца тэматычныя відэа і мультыплікацыйныя фільмы ад МНС, раздавацца наглядная навучальная прадукцыя.

Дапамагаць прапагандыстам МНС у правядзенні мерапрыемстваў акцыі будуць актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, студэнты, прадстаўнікі ТРВОД, Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, часопіса "Юны ратавальнік" і інш., бо захаванне жыцця і здароўя дзяцей - гэта агульная мэта ўсіх дарослых!

Удзельнічайце ў мерапрыемствах МНС і будзьце ў бяспецы!

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў апошнюю сераду кожнага месяца і ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро па гарадскім нумары: 397-01-63 альбо 342-87-87.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Апошняя серада месяца – дзень ільготнага наведвання. Уваходны білет у апошнюю сераду кожнага месяца складае 4 руб. для дарослых, 2 руб. для школьнікаў і студэнтаў дзённай формы навучання.

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па гарадскім тэлефоне: 397-01-63. У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

Падрабязная афіша ўсіх падзей публікуецца ў раздзеле “Навіны”.

  • Мінск
    вул. Інтэрнацыянальная, 33А

  • аўторак - субота:

    з 10:00 да 18:00

  • нядзеля - панядзелак:

    выходныя дні

  • Мінскі раён
    Астрашыцкі Гарадок, ск «Раўбічы»

  • серада - нядзеля

    10:00 - 17:00

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • Магілёў
    вул. Ленінская, 37

  • серада - нядзеля:

    11:00 - 18:00

  • панядзелак - аўторак:

    выходныя дні