Навукова-фондавы аддзел

У пастаяннай экспазіцыі прадстаўлены найболей каштоўныя, значныя творы, але гэта толькі невялікая частка музейнага збору. Астатнія экспанаты знаходзяцца ў запасніках, дзе захоўваюцца па відах матацтва: жывапіс, скульптура, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

 Запаснікі існуюць з дня заснавання музея. Пакуль збор быў не вельмі вялікім, фондавай работай займаўся толькі адзін супрацоўнік – галоўны захавальнік. Імя першага захавальніка даваеннага збору Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР гісторыя, на жаль, не захавала. У 1944 годзе захавальнікам адноўленай пасля вайны карціннай галерэі была Вольга Абрамаўна Баравік, з 1945 па 1959 гады фонды ўзначальваў галоўны захавальнік Пётр Мікалаевіч Герасімовіч, яго змяніў Аляксандр Іванавіч Сакалоў. 

Па меры пашырэння калекцыі ўзнікла неабходнасць у стварэнні аддзела навукова-фондавай работы, які сфарміраваўся ў 1970-я гады. Гэтым аддзелам паслядоўна кіравалі Канстанцін Іванавіч Федарышкін і Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі. З 2004 года галоўным захавальнікам музея стала Ала Васільеўна Чайкоўская, якая працуе ў музеі з 1980 года. З 2013 года галоўным захавальнікам музея стала Таццяна Сяргееўна Мартуль. З 2015 года галоўным захавальнікам стаў Дзмітрый Аляксеевіч Моніч. З 2018 года галоўны захавальнік стала Мальгіна Марына Леанідаўна. З 2024 года галоўным захавальнікам музея стала Равуцкая Наталля Уладзіміраўна.

Фонды музея налічваюць 30 000 адзінак захоўвання і дзеляцца на калекцыі старажытнабеларускага мастацтва, беларускага, рускага і замежнага жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Нараўне з улікам і захоўваннем твораў супрацоўнікі ўдзельнічаюць у працы па складанні навуковых каталогаў, з’яўляюцца аўтарамі некаторых з іх. У 1970–1990-х гадах былі выдадзены каталогі старажытнабеларускага тэмпернага жывапісу і драўлянага разьбярства, беларускай скульптуры, рускага жывапісу і традыцыйных тканін. Падрыхтаваны да друку каталогі калекцый беларускай друкаванай графікі, еўрапейскай скульптуры, кітайскага фарфору, рускай металапластыкі. Рыхтуюцца да выдання каталогі беларускага жывапісу, рускага фарфору, фаянсу. Ідзе работа над каталагізацыяй збораў еўрапейскай і рускай графікі, беларускага экслібрыса, еўрапейскага фарфору і фаянсу, беларускага шкла ХХ ст., кітайскай народнай карцінкі, беларускай традыцыйнай керамікі, рускага абраза. У сувязі з паступленнямі новых экспанатаў наспела неабходнасць у выданні іншых тамоў калекцый традыцыйнага беларускага ткацтва, старажытнабеларускай драўлянай пластыкі і тэмпернага жывапісу, беларускай скульптуры ХХ стагоддзя.

Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Графік працы Мастацкага музея 10 снежня 2024 года
Графік працы Мастацкага музея 10 снежня 2024 года

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Прэзентацыя фільма «Культурны код Марыі Ценішавай»
Прэзентацыя фільма «Культурны код Марыі Ценішавай»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30