Навукова-метадычны аддзел

Навукова-метадычны аддзел Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь быў створаны ў 2026 г. у мэтах навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці музея і павышэння якасці навукова-даследчай работы.

Асноўныя задачы аддзела:
- распрацоўка і ўкараненне навукова-метадычных матэрыялаў па напрамках дзейнасці музея;
- каардынацыя навукова-даследчай работы музея;
- арганізацыя і правядзенне навуковых канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, метадычных саветаў, іншых прафесійных мерапрыемстваў музея;
- ажыццяўленне работы па арганізацыі працэсу ўкаранення вынікаў навукова-даследчай дзейнасці ў працу музея;
- фарміраванне навуковага архіву і інфармацыйна-даведачных баз дадзеных, звязаных з навукова-даследчай і метадычнай дзейнасцю музея.

+375 17 365 26 74

Трафімчык Настасся Валянцінаўна
Трафімчык Настасся Валянцінаўна
Загадчык аддзела

У 2005 г. скончыла гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава па спецыяльнасці “Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры. Культурная спадчына і міжнародны турызм”.

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе з 2020 г. Аўтар лекцый, тэматычных экскурсій, інтэрактыўных праграм, сярод якіх “Таямніцы легендарнай карціны”, “Пяць моў кахання”, “Каляднымі сцежкамі”. Куратар супольных праектаў Нацыянальнага мастацкага музея і навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”.

У 2025 г. скончыла аспірантуру пры Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці “Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура” з прысваеннем кваліфікацыі “даследчык”. Аўтар шэрага навуковых публікацый па мастацтвазнаўстве і музеязнаўстве. 

Займаецца пытаннямі мастацкай мемарыялізацыі жыцця і творчасці беларускіх пісьменнікаў.

Барташук Дар’я Сяргееўна
Барташук Дар’я Сяргееўна
Навуковы супрацоўнік

У 2011 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”. 

Вядзе навуковую працу па вывучэнні і каталагізацыі калекцыі рускага жывапісу, калекцый рускага і заходнееўрапейскага экслібрыса.

Сфера навуковых інтарэсаў: рускае выяўленчае мастацтва XVIII – пачатку ХХ ст.; беларускае выяўленчае мастацтва канца ХІХ – пачатку ХХ ст.; савецкае выяўленчае мастацтва.

Падзеі
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Рэха традыцый: Дыялог часоў
Рэха традыцый: Дыялог часоў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вераснёвая ноч у Мастацкім. 2026
Вераснёвая ноч у Мастацкім. 2026

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

“Вераснёвая ноч у Мастацкім”. Праграма
“Вераснёвая ноч у Мастацкім”. Праграма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.