Запрашаем да дыялогу з сабой і аналізу ўласнага вопыту праз прызму мастацтва. Бо творы ў музейных залах даюць магчымасць звярнуцца да іх з нечаканых ракурсаў. Спадзяемся, што атрыбуцыя прычын паводзін нашых герояў дапаможа настроіць на развіццё гарманічных адносін, а таксама прыслухацца да сябе і сваіх блізкіх.