
Янкоўская Анжаліка Уладзіміраўна, 1977 года нараджэння, беларуска, адукацыя вышэйшая.
У 2001 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, спецыяльнасць – музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры. Працавала ва ўпраўленні культуры Мінскага аблвыканкама, упраўленні культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, курыравала пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны, стварэння аб'ектаў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, музейнай справы.
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе з сакавіка 2021 года на пасадзе вучонага сакратара.