Ажыўшыя карціны

Сацыяльна-адукацыйны праект інклюзіўнай накіраванасці для людзей з парушэннем слыху

Мэта праекта “Ажыўшыя карціны”: 
Стварэнне планшэтнай экскурсіі  па экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея на мове жэстаў з удзелам глухіх студэнтаў мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Апісанне праекта:
Гэты праект прадугледжвае свабоднае наведванне глухіх і людзей са слабым слыхам экспазіцый і выстаў музея з экскурсіяй на мове жэстаў. Экскурсію, напісаную музейнымі супрацоўнікамі, праводзяць людзі з парушэннем слыху на мове жэстаў, што значна палягчае разуменне матэрыялу.

Удзельнікі праекта

1. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Н. М. Усава, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея, Д. М. Казлоў, загадчык фоталабараторыі).

2. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, Інстытут інклюзіўнай адукацыі, кафедра сурдапедагогікі (дацэнт кафедры сурдапедагогікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ І. К. Русаковіч і А. В. Кісялёва, выкладчыка-стажора кафедры сурдапедагогікі Інстытута інклюзіўны адукацыі БДПУ Д. А. Шпакава).

3. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, факультэт жывапісу (студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з парушэннем слыху).

4. Перакладчыкі і выкладчыкі мовы жэстаў, члены БелАГ (В. Ф. Мелехавец, І. П. Радзевіч і інш.)

5. ГА “Цэнтр маладзёжных інавацый” (куратар Ю. М. Сафонава).

Мяркуемая аўдыторыя праекта:
Наведвальнікі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, глухія і са слабым слыхам, з рознымі парушэннямі слыху. Такіх людзей толькі ў Мінску зафіксавана 11 тысяч чалавек.

У рамках праекта “Ажыўшыя карціны”
 былі запісаны наступныя відэаэкскурсіі 
на мове жэстаў

“Ажыўшыя карціны”. Экскурсіі на мове жэстаў (усе відэа)

Жывапіс

В. Волкаў "Мінск 3 ліпеня 1944 г." М. Данцыг "Мой горад старажытны, малады" М. Савіцкі "Партызанская Мадонна (Мінская)" Г. Скрыпнічэнка "Сёння свята" І. Айвазоўскі "Бура" В. Васняцоў "Тры царэўны падземнага царства" В. Пукіраў "Няроўны шлюб" А. Задорын "Падарожнік" Г. Сямірадскі "Давер Аляксандра Македонскага да лекара Піліпа" І. Шышкін "У запаведнай дубровай пушчы Пятра Вялікага"

Скульптура

А. Обер "Баба Яга"

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні