Дыялог з часам

Дыялог з часам

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 18 лістапада 2022 года ў пераходнай галерэі прыбудовы галоўнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачынае работу выстава жывапісу Мікалая Бандарчука “Дыялог з часам”, прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння аўтара.

Мікалай Трафімавіч Бандарчук нарадзіўся 25 кастрычніка 1952 года ў вёсцы Сярэднія Печы Гомельскай вобласці– у цэнтры Палесся, паміж Мазыром і Туравам. Выхоўваўся ён у традыцыйна вялікай сям’і, у якой было 8 дзяцей. Прычым гэта была творчая, музычная сям’я, дзе ўсе ігралі на баяне і гармоніку. У 1971 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтвеі мя І. В. Ахрэмчыка, а ў 1976 годзе – Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1985 года – член Саюза мастакоў БССР. Прымае ўдзел у мастацкіх выставах з 1975 года. Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і станковага жывапісу.

Мастак, выкладчык Гродзенскага каледжа мастацтваў, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюз мастакоў Беларусі”, Мікалай Бандарчук вядомы далёка за межамі Гродзенскай вобласці. Спалучаючы педагагічную работу са значнай грамадскай дзейнасцю, у 2005 годзе ён стаў лаўрэатам прэміі імя А. І. Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры” ў намінацыі “Выкладчык года ”Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта,а ў 2017 годзе – у намінацыі “Мастак года”. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2015), медалём Беларускага саюза мастакоў “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”, а таксама ганаровымі граматамі Савета Міністраў і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе М. Бандарчуку прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”.

У сваіх работах Мікалай Бандарчук вядзе дыялог з гледачом, укладваючы сэнс і кадзіруючы інфармацыю ў дэталях. Працы аўтара адрозніваюцца канструктыўнай яснасцю, экспрэсіяй формы, гарманічным колеравым строем. Мастак называе свой стыль асацыятыўным рэалізмам, аб’ядноўваючы цікавасць да эпічнага і лірычнага пейзажа. Мікалаю Трафімавічу падабаецца эксперыментаваць, знаходзячы нешта новае. Адмысловае месца ў яго творчасці займаюць ваенна-патрыятычныя працы, якія раскрываюць імкненне да больш эмацыянальнага і духоўнага мастацтва.

Работы Мікалая Бандарчука знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, у фондах Беларускага саюза мастакоў, а таксама ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Польшча і галерэі “Арсенал” (Беласток, Польшча), Нацыянальным мастацкім музеі імя М. К. Чурлёніса (Каўнас, Літва), Белгародскім дзяржаўным мастацкім музеі (Белгарад, Расія), Чувашскім дзяржаўным мастацкім музеі (Чэбаксары, Расія), Мастацка-мемарыяльным музеі І. Я. Рэпіна (Чугуеў, Украіна), у прыватных калекцыях Іспаніі, Італіі, Францыі, Германіі і Даніі.

 

Куратар выставы – Лісаў Генадзь Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

Работа выставы працягнецца 
да 19 снежня  2022 года

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні