Гульні. Игры. Games

Гульні. Игры. Games

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў у Мінску Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь адраджае традыцыю “спартыўных”выстаў і прадстаўляе новы маштабны выставачны праект пад назвай “Гульні. Игры. Games”.

Экспазіцыя размесціцца на першым паверсе галоўнага корпуса музея і аб’яднае калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, “Галерэі ХО” і прыватных калекцый. Яна будзе ахопліваць творы розных відаў мастацтва як беларускіх майстроў старэйшага пакалення Ф. Бараноўскага, Л. Дударэнкі, І. Уласава, Б. Казакова, А. Волкава і інш., так і сучасных мастакоў – Т. Радзівілкі, В. Альшэўскага, Т. Кандраценкі, К. Хлопава.

Спорт у мастацтве – тэма вечная і непазбыўная. З часоў антычнасці традыцыі сумленных спартыўных спаборніцтваў па непарушных правілах, культ дасканалага, фізічна развітога цела былі прадметам інтарэсаў мастакоў. Адроджаная ў пачатку ХХ стагоддзя спартыўная тэматыка актуальная і ў сучасным мастацтве. Выстава прапануе гледачу прасачыць шырокую поліфанію эмоцый спартыўных спаборніцтваў: цяжкасць і драматызм барацьбы і моманты чыстых перамог, эмацыянальныя выбухі захаплення ў радасным натоўпе стадыёна і захапляльныя моманты матчаў і трэніровак, дзяцей і падлеткаў і камандны дух масавых спаборніцтваў, імклівасць і энергію спорту, выяўленыху сімвалічных кампазіцыях.

Выставачны праект “Гульні. Игры. Games” – гэта своеасаблівае прывітанне II Еўрапейскім гульням. Ён сведчыць аб вечным духу вялікай гульні – ад першых дзіцячых гульняў да эмацыянальнай насычанасці прафесійнага паядынку. Бо імкненне перамагчы або быць пераможцам закладзена ў нас першапачаткова.

іншыя выставы
Нябесныя ахоўнікі
Нябесныя ахоўнікі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Партрэт Л.П. Александроўскай
Партрэт Л.П. Александроўскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Маці Божая Жыровіцкая
Маці Божая Жыровіцкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні