Выпрабаванне “МАЗаў”

Выпрабаванне “МАЗаў”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Да Свята працы Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставу адной карціны Леаніда Мікалаевіча Асядоўскага (1934–1990) “Выпрабаванне “МАЗаў” (1986).

Свята афіцыйна было ўстаноўлена ў 1917 годзе. На працягу шмат гадоў падзея адзначалася як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных усіх краін. Традыцыя святкавання Дня вясны і працы захавалася ў Беларусі і сёння. З 1998 года, згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных быў перайменаваны ў Свята працы. У гэты дзень ушаноўваюць працаўнікоў усіх сфер, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у рабоце.

На палатне “Выпрабаванне “МАЗаў” беларускі мастак-жывапісец Л.М. Асядоўскі паказвае рабочых аднаго з самых вядомых на тэрыторыі савецкай і постсавецкай прасторы аўтамабілебудаўнічых заводаў, якія жвава і па-сяброўску абмяркоўваюць станоўчы вынік выпрабавання новых мадэляў аўтамабіля. Мінскі аўтамабільны завод і сёння з’яўляецца адным з лідараў па выпуску вялікагрузнай аўтамабільнай, а таксама аўтобуснай, тралейбуснай і прычапной тэхнікі.

іншыя выставы
Выстава жывапісу Ольгі Аўчынікавай «Момант нейтральны»
Выстава жывапісу Ольгі Аўчынікавай «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань
Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака
Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Гармонія свету неглюбскіх ткачых
Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь