Мерапрыемства

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі» запрашае 14 кастрычніка а 17.00 на тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, – «Песня мацярынству…».

У гэты дзень у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца таксама хрысціянскае свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

У рамках мерапрыемства адбудзецца лекцыя, падчас якой Вы даведаецеся пра хрысціянскія, народныя старажытнаславянскія і свецкія традыцыі гэтых святаў, з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміцеся з сусветнымі і айчыннымі шэдэўрамі, прысвечанымі жаночым вобразам (прадстаўлены абразы і карціны з фондаў НММ РБ, іншых музеяў свету).

Віншуем усіх маці са святам, веруючых людзей - з Пакровам!

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў