9 мая Мастацкі музей чакае ўсіх жадаючых! І рыхтуе прыемны сюрпрыз… Усе наведвальнікі змогуць набыць ільготны ўваходны білет!
Што паглядзець у Мастацкім на гэтых выхадных?
Прапануем азнаёміцца з бягучымі выставамі:
ГАЛОЎНЫ КОРПУС (Леніна, 20)
- Выстава аднаго шэдэўра. “Прагулка” Марка Шагала
- Два стагоддзі моды ў Мастацкім (ільгота не распаўсюджваецца)
- Дарогамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння мастака – апошнія дні працы!
- Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
- Элегантнасць серабра: скарбы Аманскага двара
ВЫСТАВАЧНЫ КОРПУС (К. Маркса, 24)
- Гармонія свету неглюбскіх ткачых
- Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра
- Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV стст.
Прыхільнікаў творчасці беларускага мастака Мікалая Апіока запрашаем на аўтарскую экскурсію па выставе “Дарогамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока”, якая адбудзецца на вялікай галерэі а 14-й гадзіне.