Абраз “Благавешчанне”

Абраз “Благавешчанне”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Благавешчанне ў праваслаўі ўваходзіць у лік двунадзесятых свят. Яго адзначаюць кожны год у адзін і той жа дзень – 7 красавіка.

У аснове свята Благавешчання ляжыць сведчанне Евангелля ад Лукі (1, 26-38), а таксама дадатковыя звесткі апокрыфа “Протаевангелле Іакава” аб наведванні Марыі архангелам Гаўрыілам з весткай аб нараджэнні ў яе будучага Збавіцеля свету. Па легендзе, у час з’яўлення Дзева Марыя ткала заслону для храма.

Сюжэт Благавешчання атрымаў распаўсюджванне ў раннехрысціянскім, візантыйскім, старажытнарускім мастацтве ў некалькіх розных іканаграфіях. На абразе прадстаўлены традыцыйны іканаграфічны варыянт, шырока вядомы ў іканапісу Старажытнай Русі з другой паловы XVI ст. Ён уключае фігуры Багародзіцы з воўнай у руках і Архангела Гаўрыіла з працягнутай да яе ў благаславенні рукой, якія стаяць на фоне архітэктурных будынкаў. Зверху ў аблоках намаляваны Бог Саваоф у белых адзеннях і зорчатым німбе, ад якога выходзіць накіраваны на Маці Божую прамень з белым голубам – сімвалам Святога Духа.

Для напісання іконы ў XIX ст. майстрам была выкарыстана старая дошка з паглыбленнем у сярэдзіне – каўчэгам. Арыентацыя да традыцыі строганаўскага іканапісу XVII ст. прасочваецца і па яе стылістыцы: “напісанне дробязей”, дзякуючы чаму перадаюцца падоўжаныя ў прапорцыях фігуры Багародзіцы і Архангела, разнастайныя ў формах архітэктурныя кулісы.

іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь