Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. Да 90-годдзя з дня нараджэння

Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. Да 90-годдзя з дня нараджэння

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва адкрываюць мемарыяльную выставу “Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч (1929–2013). Да 90-годдзя з дня нараджэння”.

Народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч належыць да найярчэйшых майстроў другой паловы ХХ– пачатку XXI стагоддзя, творы якога атрымалі шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой.

Адзін з заснавальнікаў школы сучаснай беларускай графікі і найбуйнейшы майстар кніжнай ілюстрацыі за час сваёй працы аформіў больш за 200 кніг айчынных і замежных аўтараў, прайшоў доўгі прафесійны шлях. Сваю працоўную дзейнасць ён пачаў у 1957 годзе, актыўна ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выставах. Стыль і пластычная мова яго графікі склаліся ў 1960-я гады, выдатны перыяд беларускага мастацтва, і заўсёды выклікалі павагу і цікавасць сваёй актуальнасцю і майстэрствам. У творчасці мастак звяртаўся да складаных філасофскіх аспектаў быцця, яго творам характэрна праўдзівае гучанне, што пазбягала штампаў, бравурных інтанацый. Графіка і ілюстрацыі Арлена Кашкурэвіча вылучаліся смеласцю ў імкненні аўтара спасцігнуць ў мастацкім вобразе межы складанага сучаснага свету.

На рэтраспектыўнай выставе будзе прадстаўлена больш за 100 работ, выкананых у графічных тэхніках афорта, літаграфіі, лінагравюры, акварэлі, малюнка тушшу, мяккімі матэрыяламі і інш. Гледачы змогуць убачыць творчасць Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча ў шырокім храналагічным дыяпазоне, пачынаючы ад самых ранніх работ 1959 года да малюнкаў 2010-х гадоў. Аснову мемарыяльнай выставы на галоўнай галерэі музея складуць працы, якія ўславілі майстра: манументальныя серыі гравюр і ілюстрацыі кніг, якія ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах і конкурсах і былі адзначаны высокімі ганаровымі ўзнагародамі. Таксама ўпершыню для гледача будуць паказаны малюнкі, жывапіс і шэраг рэдкіх матэрыялаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і сям’і мастака. Выстава дапоўнена жывапіснымі і скульптурнымі творамі, прысвечанымі Арлену Міхайлавічу Кашкурэвічу.

Асноўнай канцэпцыяй, якая аб’ядноўвае ў прасторы выставы творчасць розных гадоў, з’яўляецца тэма чалавека і горада. Яна раскрываецца ў спавядальнай шчырасці і любві аўтара да людзей.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні