Фелікс Гумен. Класіка і эсперыменты

Фелікс Гумен. Класіка і эсперыменты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

17 чэрвеня 2021 года пачне работу выстава “Фелікс Гумен. Класіка і эсперыменты. Да 80-годдзя майстра акварэлі”, прысвечаная юбілею выдатнага віцебскага акварэліста.

У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь захоўваецца 317 акварэлей Фелікса Гумена, з іх 300 майстар падарыў музею ў 2014 годзе. 

На выставе прадстаўлена больш за 70 жывапісных твораў майстра і яго вучняў. Большая частка твораў будзе дэманстравацца ўпершыню ў раздзелах “Казачны Віцебск Гумена”, “Кветкі, плады і іншае”, “Дыялог з прыродай”, “Прастора эксперымента”. 

Фелікс Гумен – выдатны акварэліст Беларусі, яркая асоба ў нацыянальнай школе графікі, безумоўны лідар унікальнага феномена віцебскай акварэльнай школы другой паловы ХХ стагоддзя. 

Дзякуючы свайму таленту і творчай апантанасці, мастак змяніў статус акварэлі з інтымнай прыкладной тэхнікі да класічных тэхнік, такіх як жывапісная станковая карціна, зрабіўшы графічны твор самакаштоўным.

Ён – прыроджаны каларыст. Яркі, сакавіты колер, жывапісны тэмперамент, магутная энергія, вітальнасць – стыхія і характар тварца. Стыль Гумена ярка індывідуальны. Яго работы напоўнены бурлівай радасцю жыцця, любоўю да навакольнага свету, прыроды краю і Віцебска – горада, які стаў родным.

Другая частка выставы – даніна павагі, своеасаблівы амаж майстру ад вучняў – вядомых беларускіх акварэлістаў Валянціны Напрэенка-Ляховіч (Віцебск), Мікалая Аўчыннікава (Маладзечна), Фёдара Кісялёва (Магілёў), Міхаіла Міронава, Уладзіміра Рынкевіча, Міхаіла Свістунова, Алены Сеслікавай, Мікалая Мішчанкі (Мінск). Іх творы паказаны побач з шэдэўрамі майстра.

Заслуга Фелікса Гумена як настаўніка бясспрэчная. Дванаццаць гадоў майстар вучыў моладзь мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага факультэта разнастайнасці прыёмаў акварэлі, быў кумірам студэнтаў і выхаваў цэлую плеяду таленавітых акварэлістаў, кожны з якіх мае свой твар. Больш за сорак яго вучняў і паслядоўнікаў сталі сябрамі Беларускага саюза мастакоў; яны жывуць у розных гарадах і працягваюць эстафету – нясуць любоў і апантанасць, выхаваную Гуменам, ужо сваім вучням.

Майстар-легенда заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку, пастаянна эксперыментуе і рухаецца наперад. Акрамя тэхнікі “па-мокрым”, змывак, ён прыдумвае разнастайныя прыёмы работы, падпарадкоўваючыся матэрыялу. Навацыі “непрывычнага” Фелікса Гумена, якія адлюстроўваюць яго цікавасць да філасофіі, эмацыянальнай сферы чалавечага быцця, касмагоніі, займаюць значнае месца на выставе і будуць паказаны ў Мінску ўпершыню.

Куратары – Надзея Усава і Анастасія Рубашная, навуковыя супрацоўнікі аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь 

іншыя выставы
Нябесныя ахоўнікі
Нябесныя ахоўнікі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Партрэт Л.П. Александроўскай
Партрэт Л.П. Александроўскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Маці Божая Жыровіцкая
Маці Божая Жыровіцкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні