Мерапрыемства праходзіла на базе Спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Сваю пляцоўку на форуме прэзентаваў і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. З павільёнам у першы дзень яго работы азнаёміліся члены журы на чале з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Маркевічам А. М. Нашу пляцоўку наведала мноства гасцей форуму, сярод іх мы разыгралі падарунак – карту госця, якая дае права на бясплатнае наведванне музея на працягу года.
Па выніках работы форуму на ўрачыстай цырымоніі закрыцця Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь атрымаў дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “За лепшы экспазіцыйна-выставачны праект”. Гэта праект, прысвечаны 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.